top of page

 Кансультацыя

«На нашай казачнай зямлi»

Музычны фальклор як дзейсны сродак далучэння дашкольнікаў да нацыянальнай культуры

  Адзін з галоўных шляхоў эстэ-тычнага выхавання дзяцей — да-лучэнне іх да музычнай культуры і найперш — да народнай музыкі. I пачынаць яго трэба з самага ранняга ўзросту, калі толькі яшчэ закладваюцца асноўныя паняцці ў дзіцяці, фарміруюцца мысленне і мова, развіваюцца здольнасці, уменні і навыкі. На жаль, сёння не многія дашкольныя установи ў сваёй працы абапіраюцца на нацыянальнае мастацтва, у прыватнасці на музычны фаль-клор, які па сваёй сутнасці нясе ў сабе высокадухоўную мараль, эстэтыку, напоўнены народнай мудрасцю, высновамі народнай педагогікі. 

ФАЛЬКЛОР яўляецца дзейсным сродкам выхавання нацыя-нальнага характару мыслення, маралі, патрыятызму, эстэтычнай самасвядомасці. Засваенне роднай мовы павінна праходзіць адначасова з навучаннем нацыянальнай музычнай мове. Мастацкая прырода фальклору абёмная: для кожнага, нават самага маленькага дзіцяці, яна дае творчы стымул. Калыханкі, забаўлянкі — своеасаблівы скарб народнай педагогікі, якая заўсёды
знаходзіць для немаўлят зразумелыя словы і паэтычныя вобразы. Цікава, што цэлы пласт песень мае ярка акрэсленую выхаваўчую
накіраванасць. Традыцыі беларускага народа, яго гістарычнае мінулае, звесткі пра сялянскую працу, нацыянальна-псіхалагічныя рысы адлюстраваны ў дзіцячых песнях. Шмат забаў, гульняў — гэта жартаўлівая імітацыя працоўнага працэсу дарослых («Пасеялі дзеўкі лён», «Мак», «Мікіта»). Праз тэксты песень, іх лексіку дзеці ўзбагачаюць свой слоўнік, знаёмяц-ца з народнымі прыладамі працы, беларускімі назвамі месяцаў, дзён тыдня, нацыянальных беларускіх страў і т.д. Найбольш поўна адбываецца далучэнне дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры праз каляндарна-абрадавы цыкл фальклорных святаў. Мэтазгодна праводзіць самыя асноўныя, адаптаваныя да ўзроставага ўспрымання дашкольнікамі народныя абрады Багач (Восеньскі кірмаш), Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, Купалле, рэлігійныя абрады Раство, Вялікдзень, Пакроў, дзяржаўныя (дні, пазначаныя чырвоным колерам у календары) і сямейныя святы. Форму фальклорных святаў можна варбіраваць: праводзіць як у выглядзе мерапрыемстваў (музычна-спартыўнае — «Купалле»), так і як тэматычныя заняткі, як абрад (калядаванне па хатах) ці свята (навагодні ранішнік). Наладжванню фальклорных святаў папярэднічае карпатлівая праца як выхавальніка, так і музычнага кіраўніка: чытанне мастацкай літаратуры па тэме, гутаркі, экскурсіі, разгляд фотаздымкаў, распрацоўка сцэнарыя і афармлення залы, падрыхтоўка касцюмаў, тэматычных атрыбутаў — усё гэта максімальна праўдзіва даносіць сэнс народных традыцый.
  Эфектыўнасць правядзення свята і яго ўздзеянне на ўсебаковае развіццё дзяцей вызначаецца станоўчымі эмоцыямі дашкольнікаў, іх цікавасцю да нацыянальных традыцый, беларускай гісторыі, жаданнем займацца гэтым відам дзейнасці. Дашкольнікі засвойваюць беларускую мову, узбагачаюць лексічны слоўнік, набіраюцца народнай мудрасці, беларускіх 
выслоўяў і прымавак; развучваюць новы фальклорны матэрыял — казкі, песні, гульні, танцы; асэнсоўваюць назвы фальклорных святаў і час правядзення і т.д. Удалае выкарыстанне фальклорнага матэрыялу ў выхаваўчаадукацыйным працэсе залежыць і ад актыўнай пазіцыі педагога, які павінен з пашанай адносіцца да роднай мовы, далучаць як дзяцей, так і іх бацькоў да нацыянальных традыцый, да беларускай культуры. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што значнай часткай культуры грамадства, якая павінна засвойвацца ўжо ў дзяцінстве, з'яўляецца традыцыйная, фальклорная культура. Выкарыстанне дзіцячага музычнага фальклору ў навучальным працэсе станоўча ўплывае на гарманічнае рознабаковае развіццё дашкольнікаў. Творы беларускага фальклору дапамагаюць развіваць такія іх якасці, як успрыманне музыкі, пачуццё рытму, спеўныя навыкі, танцавальна-песенныя і музычна-сэнсорныя здольнасці, музычную памяць. Універсальнасць фальклорнага музычнага матэрыялу, яго шырокія развіццёвыя магчымасці дазваляюць ставіць дастаткова маштабную мэту — фарміраванне асновы музычна-эстэтычнай культуры дашкольніка.

«Калi пачынаць выхаванне дзіцяці»

   У першыя гады дзіцяці вельмі значнай з'яўляецца эмацыянальная сувязь малых з бацькамі, што фарміруецца шматлікімі сродкамі. Але ж найбольш эфектыўным з іх з'яуляецца мова. Звяртайцеся да дзіцяці як мага часцей, на нацыянальнай мове, выкарыстоўвайце ласкавыя, пяшчотныя словы, глядзіце яму ў вочкі, усміхайцеся. У беларускай народнай педагогіцы захоўваецца шмат прыкладаўтакіх зваротаў: мой, сыночак-галубочак, дачушка-сакатушка, кветачка, маё сонейка, ластаўка, месячык, душа мая і інш.

Вымаўляючы імя дзіцяці, як мага часцей спрабуйце розныя варыянты маўлення: Міхалка, Міхасёк, Яначка, Янучок, Янка, Янук, Ян, Іван; Міця, Змітрок, Зміцер, Змітрык; Каця, Кацярынка, Кацярыначка; Ганна, Ганка, Ганначка, Гануся; Юрачка, Юрка, Юрасік, Юрась; Ігнацік, Гнасік, Ігнат; Рыгорка, Рыгорачка, Рыгор; Каралінка, Караліначка, Караліна; Марылька, Марылечка, Марыля; Аленка, Алена, Аленачка; Настуля, Настулечка, Насця; Алесік, Алесь; Міколка, Міколачка, Макалай, Колечка.

Замацоўвайце імя дзіцяці ў кароткіх вершыках:

Мікіта — імя Мікіта ў  песенку ўліта.

Ян, Янка — імя вяснянка.

Алеся — кукавала зязюля ў зялёным лесе, гадавала матуля дачушку Алесю.

Яніна —усім вядома, што Яніна — працавітая дзяўчына.

Ганна, Аня — гэтая ў свеце лепшая жняя.

 Памятка бацькам

  Дзіця — Чалавек! Гэты маленькі Чалавек мае патрэбу не ў вокрыку і пакаранні, а ў падтрымцы і мудрай парадзе бацькоў, не ў злым і жорсткім абыходжанні, а ў дабрыні, клопаце і любові. Але, на жаль, часта гэта менш за ўсё дастаецца нашым самым любімым людзям.

Дзіця яшчэ не можа і не ўмее абараніць сябе ад фізічнага насілля, і псіхалагічнага націску з боку дарослых. Але дзеці вучацца ў нас добрым паводзінам, манерам зносінаў, вучацца яны і крыку, калі мы крычым, і грубасці, калі мы грубім, і жорсткасці, калі мы гэта дэманструем. Дзіця, якое выхоўваецца ва ўмовах бяспраўя, ніколі не будзе паважаць правы іншых. I, наадварот, добрыя паводзіны нашых дзяцей нараджаюцца толькі дабром. Дзіўна, але не насілле найбольш садзейнічае гарманічнаму росту і ўсебаковаму развіццю дзіцяці.

  Нашы неабдуманыя і агрэсіўныя дзеянні ў адносінах да дзіцяці могуць быць вызваны нават не ўчынкам дзіцяці, а нашай стомленасцю, непрыемнасцямі і няўдачамі, раздражненнем і г.д. Гнеў, выліты ў гэтым выпадку на дзіця, ніякай навукі не дае, а толькі зневажае, раздражняе, абражае. Караючы свайго дзіця фізічна, бацькі наіўна думаюць, што самы кароткі шлях да розуму ляжыць «праз ягадзіцы», а не праз вочы і вушы.

  Жорсткае абыходжанне з дзецьмі вельмі часта выклікае ў іх не рас­каянне, а зусім іншыя рэакцыі:

страх;

абурэнне, пратэст;

крыўду, пачуццё знявагі, прагу пометы;

разбурэнне «маральных тармазоў»;

імкненне да хлусні;

страту здольнасці да разважання;

парушэнне мяжы паміж дабром і злом, паміж «можна» і «нельга»;

агрэсіўныя паводзіны;

зніжэнне самаацэнкі;

нянавісць да сябе і навакольных.

Жорсткае абыходжанне з дзецьмі негатыўна ўплывае на іх псіхічнае і сацыяльнае развіццё.

Дзеці не заўсёды паводзяць сябе як чыстыя анёлы, і выхоўваць іх — справа нялёгкая. Але з усіх цяжкіх сітуацый, у якія часам ставяць яны сваіх бацькоў, трэба шукаць выйсце без заніжэння чалавечай годнасці дзяцей, без ужывання зняваг і тым больш фізічных пакаранняў.

  Выйсці з сітуацыі, калі ўжо здаецца, што трэба прымяніць пакаранне, папярэдзіць яе, дапамогуць наступныя парады:

Прыслухайцеся да свайго дзіця, старайцеся пачуць і зразумець яго. Не абавязкова згаджацца з пунктам погляду дзіцяці, але дзякуючы бацькоўскай увазе яно адчувае сваю значнасць і сваю чалавечую годнасць.

Прымайце рашэнні сумесна з дзецьмі, а таксама дайце ім права прымаць самастойныя рашэнні: дзіця ахвотней падпарадкоўваецца тым правілам, якія ўстанаўлівае само. Дайце дзіцяці права выбару каб яно рэальна адчула, што можа само выбіраць з некалькіх магчымасцей.

  Пастарайцеся папярэдзіць сітуацыю ці змяніць яе так, каб дзіцяці не трэба было паводзіць сябе няправільна.

Давайце дзіцяці магчымасць адпачыць, пераключыцца з аднаго віда дзейнасці на другі.

Патрабуючы штосьці ад дзіцяці, давайце яму выразныя і дакладныя ўказанні. Але не ўзрушвайцеся, калі дзіця штосьці не зразумела. Таму цярпліва зноў і зноў тлумачце сэнс сваіх патрабаванняў. Не патрабуйце ад дзіцяці адразу многа, дайце яму паступова засвоіць усе вашы патрабаванні: ён проста не можа зрабіць усё адразу.

Не прад'яўляйце яму непасільных патрабаванняў: нельга чакаць таго, чаго ён не зможа выканаць.

Не ўздзейнічайце ў гарачцы. Супыніцеся і прааналізуйце, чаму дзіця паводзіць сябе так, а не інакш, аб чым сведчыць яго ўчынак.

  Падумайце, у чым цяжкасць сітуацыі, у якую трапіла дзіця; чым можаце дапамагчы, як падтрымаць яго.

Жадаем поспехаў у цяжкай справе - выхаванні дзяцей!

«Адкуль пайшла назва “Беларусь”?»

КАЗКІ, ЛЕГЕНДЫ І ПАДННІ ЯК СРОДАК ЭТНАКУЛЬТУРНАГА ВЫХАВАННЯ ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

  

  У сувязі з пад'ёмам нацыянальнай самасвядомасці, імкненнем народа да этнічнай і этнакультурнай самаідэнтыфікацыі  праблема этнакультурнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту з'яўляецца адной з вызначальных.

Этнакультурнае выхаванне — гэта мэтанакіраваны працэс фарміравання ў дзіцяці нацыянальна-культурнага аблічча на аснове прымання ім каштоўнаснага ідэалу роднай культуры; станаўленне каштоўнасных арыенціраў дзіцяці і спосабаў яго ўзаемадзеяння з сацыякультурным акружэннем.

  Асноватворную ролю ў этнакультурным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту выконвае яго аксіялагічны складнік, які адлюстроўваецца ў такіх функцыях, яю трансляцыя культуры, захаванне адметнасці нацыянальных традыцый, забеспячэнне стабільнасці грамадскага жыцця шляхам перадачы маральных нормаў і каштоўнасцей, сацыялізацыя.

  Разам з тым этнакультурнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту разумеецца як мэтанакіраваны працэс, які ўлічвае асобасную значнасць для кожнага дзіцяці засвоеньгх ім культурных мадэляў (канкрэтных этычных нормаў, звестак пра культу­ру), запатрабаванасць гэтых мадэляў ва ўласным самастойным вырашэнні жыццёвых сітуацый.

  Пры гэтым маральнае самавызначэнне дзіцяці, якое расце ў гістарычна зменлівай сацыякультурнай рэчаіснасці, ажыццяўляецца шляхам уласнага асобасназначнага выбару ім пэўных каштоўнасных арыенціраў і спосабаў узаемадзеяння з сацыякультурным акружэннем.

 Авалодванне, на аснове сапраўды этналагічных ведаў, устойлівымі культурнымі нормамі, усведамленне пэўных каштоўнасцей фарміруюць асэнсаваны характар адносінаў, даюць пачатак этналапчнаи свядомасщ і спрыяюць уключэнню дзіцяці ў дзейнасць па творчым пераўтварэнні сацыякультурнага асяродцзя.

  Адным з асноватворных сродкаў этнакультурнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту з'яўляюцца апавядальныя жан­ры беларускага фальклору. У беларускіх казках, легендах і падан­нях падкрэсліваюцца нацыянальныя традыцыі, адлюстроўваецца беларускі побыт..

  У станоўчых казачных вобразах ўвасабляюцца народныя ідэалы. Казачныя героі — дужыя, смелыя, разумныя, справядлівыя. У вобразах асілкаў паказваецца сіла народнага духу, спадзяванне чалавека на лепшую будучыню. Казачны эпас беларускага на­рода з'яўляецца набыткам нацыянальнай духоўнай культуры, які і сённяз ахоўвае свае эстэтычнае, спазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Разам з казкамі — захавальнікамі гістарычнай памяці народа — выступаюць легенды і паданні. Легенды распавядаюць пра рознью падзеі і з'явы і акрэсліваюць многія маральна-этычныя нормы паводзінаў у грамадстве, якія патрабуюць ад людзей сумленнасці, праўдзівасці, працавітасці і іншых якасцей, што адносяцца да агульначалавечых каштоўнасцей.

  Што да паданняў, то яны скіраваны ў мінулае, асновай іх сюжэтаў звычайна служаць гістарычныя падзеі.

  Уключэнне беларускіх народных казак, легенд і паданняў у кола дзіцячага чытання дае магчымасць дзіцяці дакрануцца да гістарычнай памяці народа, да крыніц этналогіі і гісторыі роднага краю, адчуць свае духоўныя карані.

  Прапануем некаторыя прыкладныя канспекты беларускамоўных зносінаў з дзецьмі старэйшага да­школьнага ўзросту на этналагічныя тэмы.

 Папярэдняя работа: чытане апавядання «Памяць зямлі» Васіля Віткі.                                                 

17.01.24

Рисунок1.png
sm.png
sm.jpg

Интернет-ресурсы

bottom of page